«Звон — не малітва» — гэта моцная гістарычная драма класіка беларускай літаратуры Івана Чыгрынава. У цэнтры сюжэта знаходзіцца ганарлівая полацкая княгіня Рагнеда, якая стала ахвярай кіеўскага князя Уладзіміра і жыве ў выгнанні ў горадзе, названага ў гонар яе сына, Ізяслава. Старая вера паганцаў сутыкаецца з новай — хрысціянскай, прынесенай з Кіева. Асабістыя драмы, палітычныя інтрыгі, змаганне за ўладу і выбар веры пераплятаюцца ў лёсе герояў. П’еса разглядае цану перамен, памяць і забыццё, падкрэсліваючы, што вонкавы абрад («звон») яшчэ не сведчыць пра сапраўдную веру («малітву»).